Шатан
антаганіст у абрамічных рэлігіях, супернік, вораг Богу і чалавека / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шата́н[1], Сатана́ (ад сэміцкага кораня *śṭn літ. «быць варожым», «абвінавачваньне») ці Д’я́бал (ад грэц. διάβολος — падступны, паклёпнік, хлус) — у хрысьціянстве, юдаізме і ісламе — гэта адзін з анёлаў, што паўстаў супраць Богу і прыцягнуў іншых анёлаў да паўстаньня, галоўны чыньнік зла ў сьвеце. Часам яго атаясамляюць з Люцыфэрам (Люцыпарам) або Бэльзэбулам[2]. Часьцей за ўсё яго лічаць дэманам вышэйшага рангу, правадыром усіх злых духаў. Іншыя імёны Шатана: Мастэма, Гадрыэль, Сатанаэль, Самаэль, анёл Эдому.
Слова «шатан» (напісанае з малой літары) таксама можна разумець як агульны тэрмін для любога падлага анёла (дэмана), а ня толькі самага высокага рангу. Больш за тое, гэты тэрмін часам перакладаюць як сымбаль, увасабленьне зла.