![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9f/Caricature_for_Riga_Peace_1921.png/640px-Caricature_for_Riga_Peace_1921.png&w=640&q=50)
Сатыра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саты́ра (лац. satura — сумесь) — вострае, зьнішчальнае выкрыцьцё заганаў грамадзкіх зьяваў у выглядзе пачуцьцёва-эстэтычнай і камічнай крытыкі, што зьмяшчае асуджальны патас(en) і рэзка адмоўную адзнаку прадмета асьмяяньня. Мае грамадзянскую злабадзённасьць, тэндэнцыйнасьць і публіцыстычную накіраванасьць. Увасабляецца ў выяўленчым мастацтве (карыкатура), тэатры і кіно (сатырычная камэдыя), літаратуры. У Старажытным Рыме была жанрам лірыкі, у якім выкрываліся грамадзкія і літаратурныя зьявы (Квінт Гарацыюс і Дэцым Ювэнал). Фрыдрых Шылер упершыню разглядзеў эстэтычную камічнасьць сатыры. Разьмежаваньне з гумарам як процілеглым відам камічнасьці вызначылася ў эстэтыцы рамантызму (Жан Поль).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9f/Caricature_for_Riga_Peace_1921.png/640px-Caricature_for_Riga_Peace_1921.png)
Асноўныя жанры: эпіграма (Марк Марцыял, Готхальд Лесінг, Робэрт Бэрнз і Аляксандар Пушкін), сатырычная камэдыя (Арыстафан, Жан Мальер, Бэртальд Брэхт і Аляксандар Грыбаедаў), памфлет (Эразм Ратэрдамскі, Даніель Дэфо, Джанатан Сўіфт і Франсуа Вальтэр), фэльетон (Гайнрых Гайнэ, Міхаіл Булгакаў і Міхаіл Зошчанка).