Сьнежнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьнежнік — нерухомае зграмаджэньне сьнегу й лёду ў месцах, абароненых ад ветру й сонца, ніжэй за сьнегавую лінію, захоўваецца пасьля раставаньня навакольнага сьнежнага покрыва (сэзонныя сьнежнікі) або не растаючы на працягу ўсяго году (сталыя сьнежнікі).
Скопішчы сьнегу, якія ўтвараюць сьнежнікі, могуць паўстаць з прычыны пераносу сьнегу завірухай або ў выніку сходу лавіны (лавінныя сьнежнікі). Часам сустракаюцца пахаваныя сьнежнікі — лінзы сьнегу й лёду, прыкрытыя чахлом абвальна-асыпных, селевых, піракластычных адкладаў.