Сьпіс акадэмікаў НАН Беларусі
артыкул-сьпіс Вікімэдыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Правадзейнымі сябрамі (акадэмікамі) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя навукоўцы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё навукі і ўзбагацілі яе працамі першараднага навуковага значэньня. Акадэмікам НАН Беларусі, у тым ліку пэнсіянэрам, якія маюць названае званьне, назначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічнае вучонае званьне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.
Акадэмікі зьяўляюцца сябрамі аднаго з аддзяленьняў НАН Беларусі ў адпаведнасьці са спэцыяльнасьцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзяленьня Акадэміі навук у іншае на падставе асабістай заявы і рашэньня Прэзыдыюма НАН Беларусі. Кожны акадэмік карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзяленьня Акадэміі навук, сябрам якога ён зьяўляецца.
Выбары акадэмікаў і сяброў-карэспандэнтаў НАН Беларусі праводзяцца адзін раз у 2,5—3 гады ў межах наяўных вакансіяў па спэцыяльнасьцях, якія зацьвярджаюцца Прэзыдыюмам Акадэміі навук.