Сьпіс рымскіх папаў
артыкул-сьпіс Вікімэдыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Храналягічны сьпіс рымскіх папаў паводле часу іх пантыфікату.
Спачатку тытул «папа» (ад лацінскага: papa — «бацька»), выкарыстоўваўся некалькімі хрысьціянскімі цэрквамі для азначэньня сваіх найвышэйшых духоўных асобаў. Цяпер амаль выключна выкарыстоўваецца для азначэньня найвышэйшай духоўнай асобы каталіцкай царквы. Афіцыйна найвышэйшая духоўная асоба каталіцкай царквы завецца папам пачынаючы з пантыфікату Сырыцыюса ў 384 годзе.
Афіцыйнага сьпісу рымскіх папаў ня існуе, але штогадовае ватыканскае выданьне Annuario Pontificio зьмяшчае сьпісы, якія лічацца самымі аўтарытэтнымі. Згодна з гэтымі сьпісамі сёньня налічваюць 266 рымскіх папаў. Да 1960 году ў сьпісе Annuario Pontificio месьцілася 266 асобаў, але ў выданьні 1961 году са сьпісу быў выключаны Стэфан, абраны ў 752 годзе, які да гэтага менаваўся як Стафан II. Некаторыя сьпісы рымскіх папаў дасюль зьмяшчаюць Стафана, нягледзячы на апошнія зьмены, верагодна таму, што заснаваны на Каталіцкай энцыкляпэдыі 1913 году выданьня.
Агулам у крыніцах узгадваецца 308 папаў, зь іх 3 няпэўна. З астатніх 305 папаў 39 антыпапаў — 32 у Рыме, 2 у Пізе, 5 у Авіньёне. З 266 рымскіх папаў — 259 у Рыме, 7 у Авіньёне.
Часьцей за ўсё папамі абіралася імя Ян (26 разоў да XXIII), нумары VII і XXIII выкарыстоўваліся па два разы для сапраўдных папаў і антыпапаў, XVI — быў толькі ў антыпапы, XX — Яна з такім нумарам не было. Акрамя гэтага, імя Ян двойчы выкарыстоўвалася ў падвоеным імені — Ян Павал.
Іншыя ўжытковыя папскія імёны — Бэнэдыкт (18 разоў да XVI), Рыгор (18 разоў да XVI), Клімэнт (17 разоў да XIV).