![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Flag_of_the_Moldavian_Soviet_Socialist_Republic_%25281952%25E2%2580%25931990%2529.svg/langbe-tarask-640px-Flag_of_the_Moldavian_Soviet_Socialist_Republic_%25281952%25E2%2580%25931990%2529.svg.png&w=640&q=50)
Сьцяг Малдаўскай ССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг Малдаўскай ССР уяўляе сабой прастакутнае палотнішча двухбакова чырвонага колеру. Пасярэдзіне палотнішча кожнага боку ва ўсю яго даўжыню разьмяшчаецца паласа зялёнага колеру. У левым куце верхняй часткі паласы чырвонага колеру разьмяшчаецца асноўны элемэнт гербу Малдаўскай ССР — серп і молат залацістага колеру з чырвонай пяціканцовай зоркай, апраўленай аблямоўкай залацістага колеру. Зялёная паласа складае адну чацьвёртую шырыні сьцягу. Суадносіны шырыні сьцягу да яе даўжыні — 1:2. Серп і молат упісваюцца ва ўмоўны квадрат, бок якога роўны 1/5 шырыні сьцягу. Востры канец сярпа прыходзіцца пасярэдзіне верхняга боку квадрата, дзяржальні сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрату. Пяціканцовая зорка ўпісваецца ва ўмоўную акружнасьць дыямэтрам у 1/10 шырыні сьцягу, датычная верхняга боку ўмоўнага квадрата. Адлегласьць вэртыкальнай восі зоркі, сярпа і молата ад тронка ўраўноўваецца 1/4 шырыні Дзяржаўнага сьцягу. Адлегласьць ад верхняй абзы да цэнтра зоркі — 1/10 шырыні Дзяржаўнага сьцягу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Flag_of_the_Moldavian_Soviet_Socialist_Republic_%281952%E2%80%931990%29.svg/640px-Flag_of_the_Moldavian_Soviet_Socialist_Republic_%281952%E2%80%931990%29.svg.png)
Сьцяг Малдаўскай ССР быў зацьверджаны ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнай рады МССР ад 31 студзеня 1952 году. Пазьней гэты сьцяг апісваўся ў артыкуле 168 Канстытуцыі МССР 1978 году.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Flag_of_the_Moldavian_Soviet_Socialist_Republic_%281941-1952%29.svg/320px-Flag_of_the_Moldavian_Soviet_Socialist_Republic_%281941-1952%29.svg.png)
Папярэдні сьцяг Малдаўскай ССР быў апісаны ў 123 артыкуле X разьдзелы канстытуцыі МССР, прынятай 10 лютага 1941 году:
Дзяржаўны сьцяг Малдаўскай ССР складаецца з чырвонага палотнішчу, з малюнкам у левым куце ў тронка зьверху, залатых сярпа і молата і залатых літар «РССМ». Суадносіны шырыні да даўжыні 1:2.