Сярэднявечча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэднявечча — пэрыяд у гісторыі Эўропы паміж Антычнасьцю і Новым часам.
Пачаткам Сярэднявечча лічаць падзеньне Заходняй Рымскай імпэрыі напрыканцы V стагодзьдзя (лічыцца, што імпэрыя прыпыніла сваё існаваньне 4 верасьня 476 году, калі Ромул Аўгуста адрокся ад стальца). Адносна канца Сярэднявечча ў гісторыкаў няма адзінага меркаваньня, бо любая пэрыядызацыя Сярэднявечча носіць умоўны характар.