Тайфун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тайфун (ад кіт. трад. 颱風, спр. 台风, піньінь: táifēng, пал.: тайфун) — трапічны цыклён штармавой і ўраганнай моцы, тыповы для паўночна-заходняй часткі Ціхага акіяну. У цэнтральнай частцы тайфунаў назіраецца найбольшае зьніжэньне ціску паветра на паверхні мора, дасягае 650 мм рт.сл. (зафіксаваны ў цыклёна Тып у 1979 годзе).
Зона актыўнасьці тайфунаў, на якую прыпадае трэцяя частка агульнай колькасьці трапічных цыклёнаў на Зямлі, знаходзіцца паміж узьбярэжжам Усходняй Азіі на захадзе, экватарам на поўдні і лініяй перамены даты на ўсходзе. Вялікая частка тайфунаў фармуецца з траўня па лістапад. Асабліва разбуральным быў сэзон тайфунаў 1991 году, калі ля ўзьбярэжжа Японіі назіраліся адразу некалькі тайфунаў ціскам 870—878 мбар.