Трусы
від сысуноў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тру́сы — агульная назва некалькіх родаў сысуноў з сямейства Зайцавых (у тым ліку і свойськіх трусаў). Трусы адрозьніваюцца ад зайцоў тым, што іх дзіцяняты звычайна нараджаюцца сьляпымі і голымі і вырошчваецца ў норах. Жыве трус у сярэднім каля 10 гадоў.
- Ня варта блытаць з майткамі — прадметам сподняга адзеньня.
Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Трусы | |
Трус белаасьценнай афарбоўкі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Зайцападобныя |
Сямейства | Зайцавыя |
Закрыць
Трусы па клясыфікацыі не зьяўляюцца грызунамі, заалягічна большасьць зь іх належыць да роду эўрапейскага труса (Oryctolagus), і разам з родам зайцаў (Lepus) яны ўтвараюць сямейства Зайцавых (Leporidae). Заяц і трус — гэта не адное і тое ж, яны прадстаўнікі розных жывёльных родаў і таму не могуць скрыжоўвацца адзін з другім.