Турызм
падарожжа з мэтай адпачынку і дасугу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Турызм — часовыя выезды (падарожжы) людзей у іншую краіну ці мясцовасьць, адрозную ад месца пастаяннага жыхарства на тэрмін ад 24 гадзін да 6 месяцаў на працягу аднаго каляндарнага году або зь зьдзяйсьненьнем ня менш за адзін начлег у забаўляльных, аздараўленчых (рэкрэацыя), спартовых, гасьцявых, пазнавальных, рэлігійных і іншых мэтах без занятку дзейнасьцю, якая аплачваецца зь мясцовай крыніцы. Чалавека, які ажыцьцяўляе такое падарожжа, мянуюць турыстам.
У вузкім сэнсе пад турызмам можна разумець падарожжы ў межах адной краіны — унутраны (нацыянальны) турызм.