Фанэра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фанэ́ра — ліставы драўляны слаісты матэрыял, атрыманы склейваньнем трох і болей слаёў шпоны з узаемна пэрпэндыкулярным напрамкам валокнаў драўніны ў сумежных лістах. Фанэру вырабляюць зь бярозы, вольхі, буку, елкі, хвоі, ясеню й інш. Склейваньне выконваюць сынтэтычнымі (фэнолфармальдэгіднымі, карбаміднымі й інш.) і прыроднымі (альбумінавымі, казэінавымі і інш.) кляямі.
Фанэры ўласьцівыя вялікая мэханічная трываласьць, адносна невялікая шчыльнасьць, значная меншая ў параўнаньні з драўнінай анізатропнасьць, магчымасьць вытворчасьці лістоў вялікай плошчы й памераў.
Выдзяляюцца паводле ўласьцівасьцяў:
- бакелітавая (водаўстойлівая),
- дэкаратыўная,
- прафіляваная,
- вогнеўстойлівая,
- арміраваная
і інш.