Цельшы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Це́льшы (па-летувіску: Telšiai) — горад, які належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць, у паўночна-заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Цельшыцкага павету. Горад разьмяшчаецца на паўночным беразе возера Масьціс, за 201 км на паўночны захад ад Вільні, за 185 км ад Коўна і за 109 км на захад ад Панявежу. Праз горад ідзе чыгунка Шаўлі — Крэтынга. Цяльшы зьяўляюцца прамысловым і культурным цэнтрам Жамойці.
Quick Facts
Цельшы | |||||
лет. Telšiai | |||||
Цельшы ноччу | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1398 | ||||
Горад з: | 1791 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Цельшыцкі | ||||
Плошча: | 23,14 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 23 964 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1035,61 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 458 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-87001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°58′48″ пн. ш. 22°15′0″ у. д. | ||||
Цельшы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.telsiai.lt |
Close