Зона адчужэньня Чарнобыльскай АЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зона адчужэньня (укр. зона відчуження) — забароненая для вольнага доступу тэрыторыя, якая пацярпела ад інтэнсіўнага забруджваньня радыянуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Зона была створаная ў 1986 годзе, пасьля эвакуацыі насельніцтва з 30-кілямэтровай зоны вакол станцыі.
«закрытыя» зоны (больш за 40 Кы/км²) | |
зоны пастаяннага кантролю (15—40 Кы/км²) | |
зоны пэрыядычнага кантролю (5—15 Кы/км²) | |
1—5 Кы/км² |
Чарнобыльская зона ўключае поўнач Іванкаўскага раёну Кіеўскай вобласьці, дзе непасрэдна разьмешчана электрастанцыя, гарады Чарнобыль і Прыпяць, поўнач Палескага раёну Кіеўскай вобласьці, а таксама частку Жытомірскай вобласьці да граніцы зь Беларусьсю.
Тэрыторыяй кіруе Адміністрацыя зоны адчужэньня, што ўваходзіць у склад Міністэрства Ўкраіны па пытаньнях надзвычайных сытуацыяў і па справах аховы насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
Функцыянальнае прызначэньне зоны адчужэньня палягае ў кантраляваньні пашырэньня радыяактыўных рэчываў і ў кантролі становішча прыродных сыстэмаў і тэхнагенных аб’ектаў.