From Wikipedia, the free encyclopedia
Часо́вы нацыяна́льны ўрад (па-польску: Tymczasowy Rząd Narodowy, ці скарочана: TRN) — цэнтральны орган кіраваньня паўстаньнем 1863—1864 гадоў, з 18 студзеня па 13 сакавіка 1863 ды з 21 сакавіка па 23 траўня 1863.
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Кантраляваны «чырвонымі» Цэнтральны нацыянальны камітэт з 1862 рыхтаваў паўстаньне ў Царстве Польскім, пачатак якога быў заплянаваны на вясну 1863 году. Але выбух паўстаньня быў прысьпешаны пагрозай выкрыцьця сьпісаў паўстанцаў з боку маргкграфа Аляксандра Веляпольскага, які ў ноч з 14 на 15 студзеня інсьпіраваў арышты паўстанцаў ў Варшаве.
У існай сытуацыі Цэнтральны нацыянальны камітэт прыняў рашэньне пачаць паўстаньня раней. 18 студзеня Цэнтральны нацыянальны камітэт абвесьціў сябе Часовым Нацыянальным ўрадам, 22 студзеня быў апублікаваны Маніфэст аб пачатку паўстаньня, у якім быў сфармуляваны заклік ўсім грамадзянам да ўзброенай барацьбы за свабоду, роўнасьць і незалежнасьць. Таксама былі зацьверджаны два загады аб вызваленьні сялянаў ад прыгону. Зыгмунту Падлеўскаму быў аддадзены загад захапіць ўладу ў Плоцку, дзе павінны быў быць абвешчаны Нацыянальны ўрад, чальцы ўраду да таго часу чакалі ў мястэчку Кутно. Часовы Нацыянальны ўрад прызначыў ваенных губэрнатараў у кожным ваяводзстве, даручаючы ім дасягненьне пэўных баявых задачаў. Спроба захопу Плоцка правалілася, застаўшыся па-за Варшавай, Часовы Нацыянальны Ўрад быў ня ў стане кантраляваць ход паўстаньня. У гэты момант ініцыятыву на сябе ўзяў мэр Варшавы Стэфан Баброўскі, стварыўшы пад сваім кіраўніцтвам Выканаўчы камітэт Нацыянальнага ўраду.
30 студзеня 1863 паслы Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэту прапанавалі Людвіку Мераслаўскаму ўзначаліць паўстаньне. 17 лютага Людвік Мераслаўскі прыбыў ў межы Царства Польскага, аднак ў выніку вайсковых параз ўжо 23 лютага ён быў вымушаны сысьці. Цэнтральны нацыянальны камітэт выклікаў яго зьявіцца на полі боя да 8 сакавіка, але той не зьявіўся.
Гэтай сытуацыяй скарысталіся «белыя», якія ад імя Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэту 12 сакавіка прапанавалі стаць дыктатарам паўстаньня неабазнанаму ў палітычных пытаньнях Мар’яну Лангевічу. Ён прызначыў новы склад Часовага Нацыянальнага ўраду, які дзейнічаў ад яго імя.
19 сакавіка Мар’ян Лангевіч выехаў у Галіцыю, дзе быў арыштаваны ўладамі Аўстра-Вугоршчыны. У гэты час старшыня першага складу Часовага Нацыянальнага ўраду Стэфан Баброўскі, прыбыўшы ў Кракаў, 21 сакавіка абвесьціў аб аднаўленьні сувэрэнітэту Часовага Нацыянальнага ўраду. Прычым той урад быў кааліцыйным, у якім былі прадстаўлены як «белыя», так і «чырвоныя». Пасьля сьмерці ў бітве 12 красавіка Стэфана Баброўскага Часовы Нацыянальны ўрад стаў займаць больш памяркоўныя пазыцыі. На зьмену Стэфану Баброўскаму прышоў Агатон Гілер. 10 траўня 1863 Агатон Гілер абвесьціў аб пераўтварэньні Часовага Нацыянальнага ўраду ў Нацыянальны ўрад пад кіраўніцтвам Агатона Гілера.
Асобныя чальцы Часовага Нацыянальнага ўраду кантралявалі асобныя ўрадовыя камісіі (з траўня 1863 — аддзелы). Толькі найважнейшыя пытаньні выносіліся на абмеркаваньне калегіяльных паседжаньняў Часовага ўраду. Такім чынам была створана Выканаўчая камісія Марыяна Лангіевіча ў Варшаве.
Першы склад Часовага Нацыянальнага Ўраду
Другі склад Ўрада (створаны ў сакавіку)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.