Чэмпіянат Бразыліі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Бразыліі па футболе прадстаўляе сабой строга структураваную сыстэму ліг для клюбаў, якія прадстаўляюць Бразылію. Сыстэма арганізаваная Бразыльскай канфэдэрацыяй футболу і аб’ядноўвае каля 100 прафэсійных клюбаў. Акрамя лігаў, якія ладзяцца Бразыльскай канфэдэрацыяй футболу, існуе шэраг лігаў, які ладзяцца фэдэрацыямі футболу асобных штатаў. У іх бяруць удзел тыя ж самыя клюбы, якія выступаць у нацыянальных лігах. Спаборніцтвы ў абедзьвюх пірамідах ладзяцца штогод. Пераможцы штатаў, а таксама лепшыя клюбы паводле рэйтынгу Бразыльскай канфэдэрацыі футболу бяруць удзел у розыгрышу Кубка Бразыліі.