Шлак
рэчыва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шлак (ням. Schlacke) — расплаў (пасьля зацьвярджэньня — шклопадобная маса) у мэталюргічных, плавільных працэсах, які пакрывае паверхню вадкага мэталу, складаецца з ўсплылых прадуктаў пустой пароды з флюсамі. Шлак засьцерагае мэтал ад шкоднага ўзьдзеяньня газавага асяродзьдзя печы, выдаляе дамешкі. Шлак прымяняецца для вырабу будматэрыялаў (цэгла, дахоўка), як угнаеньне. Таксама шлак — цьвёрдыя адходы некаторых хімічных вытворчасьцяў і запечаны попел ад спальваньня цьвёрдага паліва (напрыклад, каменнага вугалю ці торфу).