Шэльфавы ледавік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэльфавы ледавік — ледавік, які плавае ці часткова абапіраецца на дно ў межах матэрыковай вобмелі (шэльфу). Сустракаюцца ў асноўным у Антарктыдзе.
Шэльфавыя ледавікі зьяўляюцца працягам наземных ледавікоў, зрэдку ўтвараюцца намнажэньнем сьнежнага покрыва на марскім лёдзе і злучэньнем сьнега зь лёдам айсбэргаў. Уяўляюць сабой пліты, якія патанчаюцца да краю і скончваюцца абрывам. Таўшчыня ад 30 да 1300 м. Жыўленьне ахоплівае звычайна верхнюю паверхню і прыбярэжную частку ніжняй паверхні. Хуткасьць руху шэльфавых ледавікоў вагаецца ад 300 да 1800 м у рок. У краявой зоне адбываецца раставаньне і адколваньне айсбэргаў. Найбуйнейшы ў сьвеце шэльфавы ледавік — ледавік Роса.