Эўрапейская эканамічная супольнасьць (ЕЭС) — міжнародная арганізацыя, створаная паводле Рымскага дагавору, якая існавала з 1957 па 1993 год, створаная для ажыцьцяўленьня эканамічнай інтэграцыі (уключаючы агульны рынак) Бэльгіі, Нямеччыны, Галяндыі, Італіі, Люксэмбургу і Францыі.

З часам супольнасьць ўключыла ў сябе яшчэ шэсьць краінаў, і з 1967 году яе органы таксама рэгулявалі Эўрапейскае аб’яднаньне вугалю і сталі (ЕАВС) і Эўрапейскую супольнасьць па атамнай энэргіі (Эўратам) пад агульнай назвай Эўрапейскія супольнасьці. Пасьля стварэньня Эўрапейскага зьвязу ў 1993 годзе ЕЭС была пераназваная ў Эўрапейскую супольнасьць, стаўшы асноўнай супольнасьцю адной з трох апораў Эўразьвязу, а інстытуты супольнасьці сталі інстытутамі Зьвязу.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.