From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрагітара — гэта разнавіднасьць гітары з суцэльным корпусам і электрычнымі гуказдымальнікамі, якія пераўтвараюць ваганьні сталёвых струнаў у электрычны ток. Сыгнал з гуказдымальнікаў можа быць апрацаваны для атрыманьня розных гукавых эфэктаў і затым узмоцнены для прайграваньня праз дынамікі. Само слова «электрагітара» паўстала ад словазлучэньня «электрычная гітара», але шматлікія аб гэтым забываюць, памылкова гаворачы «электронная гітара».
Некаторыя лічаць, што электрагітары вырабляюцца з плястыка або мэталу, але на самой справе яны робяцца ў асноўным з дрэва. Самыя распаўсюджаныя матэрыялы — вольха, ясень, чырвонае дрэва, клён. У якасьці накладак на грыф ужываюць палісандар, чорнае дрэва й клён.
Найболей распаўсюджаныя шасьціструнныя электрагітары. Клясычны лад шасьціструннай гітары аналягічны ладу акустычнай гітары: мі сі соль рэ ля мі (E B G D A E). Досыць часта выкарыстоўваецца строй «dropped D», у якім ніжняя струна наладжваецца ў рэ (D) і ніжэйшыя налады (Drop C, Drop B), якія выкарыстоўваюць, у асноўным, гітарысты мэталу й гард-року. У сяміструнных электрагітарах часьцей за ўсё дадатковая ніжняя струна наладжваецца ў сі (B). Васьміструнная гітара — электрагітара з дадатковымі 7 і 8 струнамі.
Электрагітара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.