Эрык Клэптан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́рык Па́трык Клэ́птан (па-ангельску: Eric Patrick Clapton; 30 сакавіка 1945, Рыплі, Сурэй, Ангельшчына) — брытанскі рок-музыка, кампазытар, гітарыст, вакаліст. Камандор Ордэна Брытанскае імпэрыі. Стыль Клэптана з часам зьмяняўся, але ён заўсёды трымаўся блюзавых каранёў. Граў з блюз-фатальнымі камандамі (John Mayall’s Bluesbreakers, The Yardbirds), з гард-рокавымі (Cream), шмат працаваў сольна й як сэсійны музыка.