Ядро Зямлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядро Зямлі — цэнтральная геасфэра Зямлі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ядро (неадназначнасьць).
Існаваньне ядра Зямлі ўстаноўлена нямецкім сэйсмолягам Э. Віхертам у 1897. Глыбіня заляганьня (2900 км) вызначана ў 1910 амэрыканскім геафізыкам Б. Гутэнбэргам. Паводле запісаў пругкіх ваганьняў, выкліканых глыбокімі землятрусы, верхняя мяжа ядра зафіксавана на глыбіні 2870—2920 км. На ёй папярочныя сэйсмічныя хвалі затухаюць, а падоўжныя рэзка памяншаюцца (у 1,7 раза).