Савойскі дом
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саво́йская дына́стыя — род, які кіраваў з XI стагоддзя графствам Савоя і маркграфствам Суза, з 1416 года — Савойскім герцагствам, з 1716 года — Сардзінска-П'емонцкім каралеўствам і з 1861 г. да канца Другой сусветнай вайны — Італьянскім каралеўствам. У розны час улада Савойскага дому распаўсюджвалася і на іншыя тэрыторыі, уключаючы Во і Ніцу. Пры Эмануіле Філіберце ў канцы XVI стагоддзя сталіцай савойскіх уладанняў стаў горад Турын.