Ёвік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёвік (нарв.: Gjøvik) — горад і камуна ў Нарвегіі. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Нарвегіі, у фюльке Оплан, на заходнім беразе возера М’ёса. Плошча камуны — 672 км², працягласць з захаду на ўсход — 31,5 км, найвышэйшы пункт дасягае 842 метраў над узроўнем мора. Насельніцтва — 27.300 чалавек, у тым ліку 1.700 студэнтаў Вышэйшай школы Ёвіка. Атрымаў правы самастойнай камуны ў 1861 годзе.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Ёвік
| ||||||||||||||||||||
Закрыць