Ёханес Роберт Бехер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёханес Роберт Бехер (ням.: Johannes Robert Becher; 22 мая 1891, Мюнхен, Германская імперыя — 11 кастрычніка 1958, Усходні Берлін, ГДР) — нямецкі празік і паэт, міністр культуры ГДР. Лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1952).
Ёханес Роберт Бехер | |
---|---|
ням.: Johannes Becher ням.: Johannes Robert Becher | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Johannes Robert Becher |
Дата нараджэння | 22 мая 1891(1891-05-22)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1958(1958-10-11)[4][1][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Heinrich Becher[d][5] |
Жонка | Лілі Бехер[d] і Käthe Becher[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, палітык, раманіст, пісьменнік, змагар Супраціўлення, аўтар песень, драматург |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар антываеннага рамана «Люізіт, або адзіная справядлівая вайна» (1926).
У 1917 годзе стаў членам Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, у 1918 годзе — «Союза Спартака», у 1919 годзе — Кампартыі Германіі. З 1932 года — выдавец газеты «Die Rote Fahne» (чырвоны сцяг). 15 сакавіка 1933 года збег ад нацыстаў праз Вену, Прага, Цюрых і Парыж у СССР. У Савецкім Саюзе, дзе Бехер пражыў амаль дзесяць гадоў, былі напісаны многія вершы, раман «Развітанне» (1940), п’есы «Зімовая бітва» і «Дарога ў Фюсен».
Пасля Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Германію, у савецкую зону. З 1946 года быў членам Цэнтральнага Камітэта САПГ. Пасля ўтварэння ГДР Бехер стаў членам Народнай палаты і напісаў тэкст гімна ГДР.
З 1954 па 1958 год быў міністрам культуры ГДР, з 1953 па 1958 год — Прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў ГДР. Жонка — нямецкая пісьменніца і журналістка Лілі Бехер.
Намаляваны на паштовых марках ГДР 1959 і 1971 гадоў.
- Ф. Крэмер. Ёханес Бехер (бронза). Панкоў-парк (Берлін).