Іераманах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іераманах (грэч. Ἱερομόναχος) — у хрысціянстве манах, які мае сан святара. Іераманахам становяцца манахі праз хіратанію ці белыя святары праз манаскі пострыг.
Іерасхіманах — схіманах, які мае сан святара.
Святары ў манаскім чыне (іераманах) сярод іншых абяцанняў, якія даюць пры манаскім пострыгу, даюць зарок непрыдбання, адмаўляючыся ад асабістай маёмасці і перадаючы ўсё царкве.