Імянінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Імяні́нскі сельсавет (па-руску: Именинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Імянін.
Імянінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Імянін |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 110 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання Дзераўноўскага і Заніўеўскага сельсаветаў[1]. Падчас утварэння сельсавета вёска Тыневічы перададзена ў склад Аляксеевіцкага сельсавета Драгічынскага раёна, вёска Пацы — у склад Брашэвіцкага сельсавета Драгічынскага раёна. Пасля скасавання Антопальскага раёна 8 жніўня 1959 года ўвайшоў у склад Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Імянінскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1477 чалавек[3], з іх 92,2 % — беларусы, 4,9 % — украінцы, 2,1 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1110 чалавек[5].
У складзе сельсавета 9 населеных пунктаў: Брадок, Віры, Дзераўная, Заніўе, Зёлава, Імянін, Мосткі, Сукачы, Татар’я.