![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Albert_Memorial_-_Engineering_Group.jpg/640px-Albert_Memorial_-_Engineering_Group.jpg&w=640&q=50)
Інжынер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інжыне́р, інжыне́рка[1] (фр.: ingénieur, ад лац.: ingenium — здольнасць, вынаходлівасць) — спецыяліст з вышэйшый тэхнічнай адукацыяй, стваральнік інфармацыі пра архітэктуру матэрыяльнага сродку дасягнення мэты і яе функцыянальныя ўласцівасцях, спосаб (тэхналогіі) вырабу гэтага сродку (прадукта), роўна як сам сродак і матэрыяльнае ўвасабленне мэты, ажыццяўляе кіраўніцтва і кантроль за вырабам прадукта.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Albert_Memorial_-_Engineering_Group.jpg/640px-Albert_Memorial_-_Engineering_Group.jpg)
Асноўнай інжынернай задачай лічыцца распрацоўка новых і аптымізацыя існуючых рашэнняў. Напрыклад: аптымізацыя праектнага рашэння (у т. л. варыянтнае праектаванне), аптымізацыя тэхналогіі і т. п. Распрацоўка прынцыпова новых рашэнняў (у т. л. вынаходстваў) складае малую частку інжынернай працы, але найбольш значную.
Першапачаткова інжынерамі звалі асоб, якія кіравалі ваеннымі машынамі. Паняцце «грамадзянскі інжынер» з'явілася ў XVI стагоддзі ў Галандыі ў дачыненні да будаўнікоў мостаў і дарог, затым у Англіі і іншых краінах.