![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Belarusian_Latin_Alphabet_in_Minsk.jpg/640px-Belarusian_Latin_Alphabet_in_Minsk.jpg&w=640&q=50)
Інструкцыя па транслітарацыі
нарматыўны акт для запісу геаграфічных назваў Беларусі літарамі лацінскага алфавіта / From Wikipedia, the free encyclopedia
Інстру́кцыя па транслітара́цыі геаграфі́чных на́зваў Рэспу́блікі Белару́сь лі́тарамі лаці́нскага алфаві́та[upper-alpha 1] — метад запісу лацінскім пісьмом беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні карт і геаграфічных даведнікаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання, ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года),[1] апошнія змены ўнесены 11 чэрвеня 2007 года. Створана на аснове класічнай беларускай лацінкі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Belarusian_Latin_Alphabet_in_Minsk.jpg/640px-Belarusian_Latin_Alphabet_in_Minsk.jpg)
У лютым 2013 года інструкцыя рэкамендавана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый як міжнародная сістэма раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў[2][3]. У 2022 годзе рэжым Лукашэнкі загадаў сваім структурам спыніць выкарыстанне Інструкцыі па транслітарацыі[4], а 24 сакавіка 2023 года пад ціскам прарасійскіх актывістаў інструкцыя была канчаткова скасавана[5].