Інтэграл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэгра́л фу́нкцыі — аналаг сумы паслядоўнасці, адно з галоўных паняццяў матэматычнага аналізу. Паняцце ўзнікла ў сувязі з патрэбаю знаходзіць функцыі па іх вытворных (нявызначаны інтэграл) і вызначаць плошчы, аб’ёмы і г.д. (вызначаны інтэграл).
Хуткія факты Інтэграл, Вывучаецца ў ...
Інтэграл | |
---|---|
Вывучаецца ў | Інтэгральнае злічэнне |
Натацыя | integral symbol[d] |
TeX string | \int |
Аб’яднанне без перасячэнняў | спіс у кваліфікатарах[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Працэс знаходжання інтэграла называецца інтэграва́ннем.
Згодна з асноўнай тэарэмай аналізу, інтэграванне ёсць аперацыяй, адваротнай да дыферэнцавання. Гэты факт выкарыстоўваецца пры развязанні дыферэнцыяльных раўнанняў.
Існуе некалькі розных азначэнняў аперацыі інтэгравання, якія адрозніваюцца ў тэхнічных дэталях. Аднак усе яны ўзгодненыя, г.зн. любыя два спосабы інтэгравання, калі іх можна прымяніць да дадзенай функцыі, дадуць адзін і той жа вынік. Найбольш простым з’яўляецца інтэграл Рымана.