From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрвенцыя ў Гамбію, пад кодавай назвай «Аперацыя аднаўлення дэмакратыі» — ваенны канфлікт паміж некалькімі краінамі Заходняй Афрыкі і Гамбіяй, справакаваны адмовай прэзідэнта Гамбіі Яя Джамэ падаць у адстаўку пасля перамогі Адамы Бэрау на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.
Інтэрвенцыя ў Гамбію | |||
---|---|---|---|
Дата | 19 студзеня — 20 студзеня 2017 | ||
Месца | Гамбія | ||
Прычына | адмова Яя Джамэ сысці з паста прэзідэнта Гамбіі | ||
Вынік | Яя Джамэ пакінуў пост прэзідэнта Гамбіі[1][2] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
З боку ЭКАВАС у аперацыі прынялі ўдзел узброеныя сілы Сенегала, Ганы і Нігерыі. Нігерыя таксама дала самалёты і караблі[3]. Паводле некаторых дадзеных, да аперацыі могуць далучыцца вайскоўцы з Малі і Тога. Армія Гамбіі не збіраецца ўмешвацца ў палітычную спрэчку. Пра гэта заявіў начальнік штаба ўзброеных сіл Гамбіі генерал Усман Баджа. Аднак некаторыя ваенізаваныя фармаванні, напрыклад дзяржаўная ахова, і найміты заставаліся вернымі Джамэ[4][5]. Сенегальская паўстанцкая групоўка «Рух дэмакратычных сіл Казаманса» далучылася да прапрэзідэнцкіх сіл, паведамлялася пра сутыкненні на граніцы з Сенегалам.
Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) вырашыла ўмяшацца ў канстытуцыйны крызіс у Гамбіі 19 студзеня 2017 года і пачаць ваенную аперацыю ў сувязі з тым, што прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ адмовіўся сысці ў адстаўку пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах у краіне [6][7].
19 студзеня 2017 года сенегальскія войскі ўварваліся ў Гамбію, каб забяспечыць уладу абранаму прэзідэнту краіны Адаме Бэрау [8][9]. У гэты ж дзень прэзідэнт Батсваны Ян Кхама заявіў, што яго краіна не прызнае Джамэ кіраўніком Гамбіі.
19 студзеня Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю з заклікам паважаць вынікі выбараў, паводле якіх Адама Бэрау быў прызнаны ў якасці абранага прэзідэнта Гамбіі і заявай аб падтрымцы ЭКАВАС ў яго рашучасці забяспечыць, перш за ўсё палітычнымі сродкамі, павагу да волевыяўлення народа Гамбіі. Аднак рэзалюцыя, па патрабаванні Расіі і Егіпта, не санкцыянавала прымяненне сілы[10][11]. Па словах прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Джона Кірбі, інтэрвенцыя павінна «стабілізаваць напружаную сітуацыю ў Гамбіі» [12].
Была ўсталяваная марская блакада Гамбіі, у якой прыняў удзел найноўшы карвет ВМС Нігерыі NNS Unity [13]. У першыя гадзіны наступу сутыкненні мелі месца ў раёне прыгранічнага пасёлка Канілаі, роднага горада Джамэ, паміж сенегальцамі і падкантрольнымі прэзідэнту сіламі РДСК [14]. ВПС Нігерыі быў нанесены шэраг ракетна-бомбавых удараў па лаяльным Джамэ армейскім падраздзяленням, да якіх далучыліся прыхільнікі Руху дэмакратычных сіл Казаманса. Па словах палкоўніка арміі Сенегала Абду Ндзіае, бамбардзіроўкай была нанесена «значная шкода» паветраным, наземным і марскім аб'ектам узброеных сіл Гамбіі [13][15].
Пасля гэтага Сенегал часова спыніў свой наступ, даўшы магчымасць Джамэ падаць у адстаўку да поўдня 20 студзеня [16]. Аднак нігерыйскія выведвальныя самалёты нават у гэты час няспынна кружылі над тэрыторыяй Гамбіі.
21 студзеня Джамэ паведаміў, што адмаўляецца ад барацьбы за ўладу. У заяве, паказанай па мясцовым тэлебачанні, ён сказаў, што ў Гамбіі не павінна быць праліта ні кроплі крыві. Потым ён сеў у самалёт, які паляцеў у сталіцу Гвінеі Канакры [17].
26 студзеня абраны прэзідэнт Адама Бэрау вярнуўся ў Гамбію з Сенегала і прыступіў да выканання абавязкаў прэзідэнта. 2500 ваеннаслужачых краін ЭКАВАС часова засталіся ў Гамбіі [18][19].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.