Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978 — авіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі.
Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978 | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 23 мая 2021 |
Месца | |
Загінулыя |
|
Параненыя | 0 |
Мадэль | SP-RSM[d][1] |
Авіякампанія | Ryanair |
Пункт вылету | Міжнародны аэрапорт Элефтэрыяс Венізелас |
Пункт прызначэння | Вільнюскі міжнародны аэрапорт |
Рэйс | FR4978 |
23 мая 2021 года выконваўся міжнародны рэгулярны пасажырскі рэйс авіякампаніі Ryanair з Афін (Грэцыя) у Вільнюс (Літва). Калі самалёт знаходзіўся над Беларуссю, ён быў перанакіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у суправаджэнні ваеннага знішчальніка. Тут быў затрыманы беларускі апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч і яго сяброўка Соф’я Сапега, пасля борт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў Вільнюсе.
27 мая 2021 года Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі абвясціла аб пачатку расследавання ў сувязі з сітуацыяй з рэйсам Ryanair FR4978[2][3]. 20 ліпеня 2022 года апублікавана канчатковая справаздача аб інцыдэнце з лайнерам. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.