Ітэрбій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ітэрбій (лац.: Ytterbium) Yb — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 70. Адносіцца да лантаноідаў. Мяккі серабрысты метал, тэмпература плаўлення 824 °С. тэмпература кіпення 1211°С, шчыльнасць 6985 кг/м³. У паветры ўстойлівы. Узаемадзейнічае з мінеральнымі кіслотамі, пры награванні — з кіслародам, галагенамі, вадародам, азотам, серай.