АЭС Мохаўцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
АЭС Мохаўцы — атамная электрастанцыя ў Славакіі.
АЭС Мохаўцы | |
---|---|
Краіна | Славакія |
Месцазнаходжанне | Нітранскі край, Раён Левіцы |
Год пачатку будаўніцтва | 1983 |
Увод у эксплуатацыю | 9 чэрвеня 1998 |
Арганізацыя, якая эксплуатуе | SLOVENSKÉ ELEKTRÁRNE, A.S.[d] |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 940 МВт |
Характарыстыкі абсталявання | |
Колькасць энергаблокаў | 4 |
Будуецца энергаблокаў | 2 |
Тып рэактараў | ВВЭР-440 |
Эксплуатаваных рэактараў | 2 |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станцыя размешчана за 15 км на паўночны захад ад горада Левіцы. Цяперашняя магутнасць АЭС Мохаўцы пакрывае каля 20 % электраэнергіі, што спажываецца ў Славакіі[1].
Пачатак будаўніцтва першай чаргі станцыі з рэактарамі ВВЭР-440 магутнасцю 470 МВт быў пакладзены ў кастрычніку 1983 года. У сакавіку 1993 года будаўніцтва было афіцыйна прыпынена, аднак ужо сакавіку 1996 года зноў адноўлена. У наш час абодва рэактары ВВЭР-440 першай чаргі знаходзяцца ў працы.
Будаўніцтва другой чаргі з аналагічнымі рэактарамі стартавала ў студзені 1987 года. У сакавіку 1993 года будаўніцтва было прыпынена, рашэнне пра працяг будаўніцтва было прынята ў чэрвені 2009 года. Меркаваныя тэрміны завяршэння праектаў — май 2017[2] для 3-га энергаблока і чэрвень 2018 для 4-га энергаблока.