Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія (укр.: Оболонсько-Теремківська лінія, з 2014 года на афіцыйных схемах адзначаецца як Сіняя лінія метро ці лінія М2) — гістарычна другая лінія Кіеўскага метрапалітэна. Колькасць станцый — 18, працягласць лініі — 20,9 км, час праезда — 34 хвіл.
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
---|---|
Кіеўскі метрапалітэн | |
Адкрыццё першага ўчастку: | 1976 год |
Даўжыня, км: | 20,9 |
Колькасць станцый: | 18 |
Час паездкі: | 34 хвіл. |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 5 |
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 5 |
Інтэрвал руху ў час «пік»: | 1.5 |
Максімальная прапускная здольнасць: | 40 пар цягнякоў на гадзіну |
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: | 420,4 |
Самая напружаная станцыя: | Мінская |
Электрадэпо: | Абалонь |
Нумарацыя шляхоў: «Тэрэмкы» — «Герояў Дняпра» — I, «Герояў Дняпра» — «Тэрэмкы» — II.
Да 9 лютага 2018 года лінія называлася «Курэнёўска-Чырвонаармейскай». Перайменаванне было звязана з тым, што лінія не праходзіць праз раён Кіева Курэнёўка, хоць першапачатковыя планы будаўніцтва прадугледжванне падаўжэнне лініі не ў бок Абалоні, а ў бок Курэнёўкі і Прыёркі са станцыямі «Завадская» на месцы цяперашняй «Тараса Шаўчэнкі», «Петрапаўлаўская» ў раёне скрыжавання плошчы Фрунзэ і «Плошча Шаўчэнкі» на аднайменнай плошчы.