Абрам Пятровіч Ганібал
расійскі генерал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Абрам Пятровіч Ганібал (1696, Абісінія — 1781, Суйда, Расійская імперыя) — расійскі ваенны інжынер, генерал-аншэф, прадзед А. С. Пушкіна. Ібрагім быў сынам чарнаскурага афрыканскага князя — васала турэцкага султана. У 1703 годзе яго захапілі ў палон і адправілі ў султанскі палац у Стамбуле. У 1704 годзе рускі пасол Сава Рагузінскі прывёз яго ў Маскву, дзе праз год той быў ахрышчаны. Хросным бацькам быў Пётр I, таму ў праваслаўі Ібрагім атрымаў імя па бацьку Пятровіч. З 1756 года — галоўны ваенны інжынер рускай арміі, у 1759 годзе атрымаў званне генерал-аншефа. У 1762 годзе выйшаў у адстаўку. У другім шлюбе ў Ганібала нарадзіўся Восіп Абрамавіч Ганібал — дзед А. С. Пушкіна па кудзелі. Свайму прадзеду А. С. Пушкін прысвяціў няскончаны раман «Арап Пятра Вялікага».
Абрам Пятровіч Ганібал | |
---|---|
Дата нараджэння | мерк. 1696[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 (25) мая 1781[6][7] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Еўдакія Андрэеўна Дзіёпер[d][10][11] і Хрысціна-Рэгіна фон Шэберг[d][12][13][…] |
Дзеці | Восіп Абрамавіч Ганібал[d], Іван Абрамавіч Ганібал[d], Пётр Абрамавіч Ганібал[d], Ісак Абрамавіч Ганібал[d], Ганна Абрамаўна Ганібал[d], Соф'я Абрамаўна Ганібал[d] і Лізавета Абрамаўна Ганібал[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | інжынерныя войскі |
Званне | падпалкоўнік[14][15], генерал-маёр[16][4], генерал-паручнік[d][9][4] і генерал-аншэф[9] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |