Абсцэс лёгкага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абсцэс лёгкага — некроз лёгкага і ўзнікненне абмежаванай поласці (больш 2 см[3]), якая ўтвараецца ў выніку гнойнага расплаўлення лёгачнай тканкі. Узбуджальнік - розныя мікраарганізмы (часцей за ўсё залацісты стафілакок). Характэрна зніжэнне агульных і мясцовых ахоўных функцый арганізма з-за траплення ў лёгкія і бронхі іншародных цел, слізі, ванітаў - пры алкагольным ап'яненні, пасля сутаргавага прыпадку або ў несвядомым стане. Спрыяюць хранічныя захворванні і інфекцыі (цукровы дыябет, хваробы крыві), парушэнне дрэнажнай функцыі бронхаў, працяглы прыём глюкакартыкоідаў, цытастатыкаў і імунадэпрэсантаў.