Агульны залік Кубка свету па біятлоне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агу́льны залі́к Ку́бка све́ту па біятло́не — рэйтынг біятланістаў па суме ачкоў, набраных спартсменамі ў індывідуальных спаборніцтвах Кубка свету і Чэмпіянату свету[1][2]. У агульны залік ідуць ачкі, атрыманыя ў індывідуальнай гонцы, спрынце, гонцы пераследвання і мас-старце. У канцы кожнага біятлоннага сезона пераможцу агульнага заліку Кубка свету ўручаецца сертыфікат, грашовы прыз і галоўны біятлонны трафей — «хрустальны глобус». Бягучы лідар у агульным заліку Кубка свету выступае на спаборніцтвах у жоўтай майцы.
З сезона 2011/2012[3] пры падліку выніковага рэйтынгу адкідаюцца два горшых вынікі — вынікі гонак, за якія спартсмен атрымаў найменшую колькасць ачкоў[4].