Адамаў стыль («Адамеск», або «Стыль братоў Адамаў») — неакласічны стыль дызайну інтэр’еру і архітэктуры, які ўзнік у XVIII стагоддзі пад уплывам творчасці трох шатландскіх братоў: Роберта (1728—1792), Джэймса (1732—1794) і Джона (1721—1792) Адамаў.
Браты Адамы былі першымі, хто адстойваў інтэграваны стыль у архітэктуры і дызайне інтэр’ераў: сцены, столі, каміны, мэбля, сантэхніка, фурнітура і дываны — кожная дэталь ўпісвалася Адамамі ў адзіную сістэму. У гэтым значную ролю адыгрывалі арнаменты, бо браты былі не толькі архітэктарамі, але і ўмелымі арнаментыстамі[1].
Браты Адамы атрымлівалі заказы на працу над цэлымі вуліцамі, плошчамі і кварталамі Лондана і выпрацоўвалі свае прыёмы для стварэння адзінага архітэктурнага ансамбля і фарміравання цэласнасці забудовы. Яны пераадолелі ранейшую, характэрную для паладыянства, ізаляванасць архітэктурнага аб’ёму. Да нашага часу дайшло няшмат са створанага братамі Адамамі, але іх дзейнасць была значнай для развіцця англійскай архітэктуры[2].
З канца 1760-х гадоў Адамаў стыль заняў сваё месца ў рэзідэнцыях вышэйшага і сярэдняга класа ў Англіі, Шатландыі, Расіі (дзе ён быў уведзены шатландскім архітэктарам Чарльзам Камеранам) і ў паслярэвалюцыйных Злучаных Штатах (дзе распаўсюдзіўся як федэральны стыль і адасобіўся ад адамеска). З 1795 года стыль стаў выцясняцца рэгенцкай архітэктурай і ампірам.
Галерэя
- Адна з карцін Ангелікі Каўфман, намаляваная для інтэр’еру братоў Адамаў
- Інтэр’ер Остэрлі-парку , распрацаваны Робертам Адамам у 1761 годзе
- Дэталь інтэр’еру Хоўм-хаус , Роберт Адам, 1777
- Праект залы ў Саян-хаўс Роберта і Джэймса Адамаў, 1778
- Дызайн братоў Адамаў для столі ў Дэрбі-хаус, 1778
Зноскі
- Интерьеры Адама / Архитектура классицизма / История архитектуры . www.arhitekto.ru. Праверана 15 студзеня 2019.
- Венедиктов А. И. Глава «Искусство Англии. Архитектура». Раздел «Искусство 18 века» // Всеобщая история искусств (руск.) / под общей ред. Ю. Д. Колпинского и Е. И. Ротенберга. — М.: Искусство, 1963. — Т. 4.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.