Адміністрацыйны падзел Бельгіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бельгія з’яўляецца федэральнай (па іншых звестках — федэратыўнай) дзяржавай, і адначасова складаецца з трох моўных супольнасцей, трох рэгіёнаў, чатырох моўных зон і дзесяці правінцый. Розным тыпам адміністрацыйнага падзелу дэлегаваны розныя паўнамоцтвы, гэта значыць кіраванне тэрыторыяй здзяйсняецца на розным узроўні з боку кожнага тыпу.
Правінцыі (і сталічны рэгіён) у сваю чаргу падзяляюцца на камуны, якіх у суме налічваецца 589.