Азярэцкі сельсавет (Глыбоцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Азярэцкі сельсавет.
Азярэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Азярцы, размешчаны за 11 км ад райцэнтра Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Удзелаўскім, Залескім, Пліскім, Падсвільскім і Абрубскім сельсаветамі, тэрыторыяй горада Глыбокае.
Хуткія факты Азярэцкі сельсавет, Краіна ...
Азярэцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глыбоцкі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Азярцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельсавета | Анашкевіч Святлана Вацлаваўна |
Кіраўнік справамі | Крывогіна Марына Леанідаўна |
Юрыдычны адрас сельвыканкама |
211806, Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Азярцы, вул. Савецкая, 33 [1] |
Насельніцтва (2019) | 1 770 |
Плошча | 105,9 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2156 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Закрыць
Плошча Азярэцкага сельсавета — 10 586 га. У склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пункты[2].