Азімут
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́зімут (араб. السموت, пазначаецца Аз або Az) — у геадэзіі вугал паміж кірункам на поўнач і кірункам на які-небудзь зададзены прадмет. Азімут звычайна адлічваецца ў напрамку бачнага руху нябеснай сферы (па гадзіннікавай стрэлцы на картах).
напрамак | азімут у градусах |
поўнач | 0° або 360° |
паўночны ўсход | 45° |
усход | 90° |
паўднёвы ўсход | 135° |
поўдзень | 180° |
паўднёвы захад | 225° |
захад | 270° |
паўночны захад | 315° |