Айны
Народ у Японіі, карэннае насельніцтва вострава Хакайда / From Wikipedia, the free encyclopedia
А́йны (саманазва: айн. アィヌ) — народ у Японіі, карэннае насельніцтва Хакайда. Агульная колькасць (2016 г.) — 15 000 чал.[1]
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Айны айн. アィヌ | |
Агульная колькасць | 15000 (2016 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Японія |
Мова | айнская мова |
Рэлігія | політэізм, анімізм, хрысціянства, будызм |
Блізкія этнічныя групы |
Закрыць
Маюць уласную мову, якая з’яўляецца ізаляванай, але тыпалагічна падобная да японскай мовы. Рэлігійная прыналежнасць — політэізм, анімізм.
Хаця ў 1 тысячагоддзі н. э. продкі айнаў займалі востраў Хакайда, паўночны захад вострава Хонсю, поўдзень Сахаліна і Курыльскіх астравоў, у нашы дні яны жывуць пераважна на Хакайда, у значнай ступені асіміляваны японцамі. Толькі ў 2008 г. у Японіі былі прызнаны правы айнаў як карэннага народа.