Акцябрскі сельсавет (Жлобінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Акцябр.
Акцябрскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Акцябр |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 358 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бухарынскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бухарына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 26 лютага 1937 года вёска Бухарына перайменаваны ў Акцябр, а сельсавет — у Акцябрскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Саланоўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Саланое[1]. 11 лютага 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мормальскага сельсавета (Александроў, Істобкі, Казёл, чыгуначная будка і казарма)[2]. 8 снежня 1966 года з часткі сельсавета ўтвораны Салонскі сельсавет у складзе 9 населеных пунктаў (Александроў, Вялікія Рагі, Істобкі, Казёл, Лясань, Малыя Рагі, Нівы, Саланое і Салонская Карма), у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Стрэшынскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Затон і Праскурні), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Акцябр[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Акцябрскага сельсавета 5 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1277 чалавек[5], з іх 91,5 % — беларусы, 6,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1358 чалавек[7].