Алукснэ
горад у Латвіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
А́лукснэ (лат.: Alūksne, аг.-усх.-слав.: Олыста, Алыстъ, Волыстъ, ням.: Marienburg) — горад на паўночным усходзе Латвіі каля аднайменнага возера, адміністрацыйны цэнтр Алуксненскага края. Плошча 14,23 км². Насельніцтва 8653 чал. (1 студзеня 2012).
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Назва паходзіць ад латг.: olūksna — «крыніца ў лесе». Да 1917 года называўся Марыенбу́рг (у гонар Маці Божай). Вядомы з 1284 года.
Гарадскі востраў вядомы як Замкавы (Pils sala), або востраў Марыі. Замак у наш час выкарыстоўваецца як адкрытая тэатральная пляцоўка.