From Wikipedia, the free encyclopedia
«Алхімік, які адкрывае фосфар» (англ.: The Alchemist Discovering Phosphorus) - карціна англійскага мастака Джозефа Райта, якая захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі, напісаная ў 1771 годзе і перапрацаваная ў 1795 годзе[2]. Поўная назва карціны — «Алхімік у пошуках філасофскага каменя, выяўляе фосфар і моліцца за паспяховае завяршэнне яго дзеянняў, паводле звычаю старажытных хімічных астролагаў». Была выказана здагадка, што «Алхімік» апісвае адкрыццё фосфару алхімікам з Гамбурга Хенігам Брандам у 1669 годзе[3]. Гэта гісторыя была шырока вядомая і часта згадвалася ў навукова-папулярных кнігах па хіміі, апублікаваных пры жыцці мастака.
| ||
Джозеф Райт | ||
Алхімік, які адкрывае фосфар. 1771 | ||
The Alchemist Discovering Phosphorus | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 127 × 101,6 см | |
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Вялікабрытанія | ||
(інв. 1883-152[1]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На карціне паказаны алхімік, які спрабуе атрымаць філасофскі камень, які, нібы, можа ператварыць звычайныя металы у золата, але замест гэтага, да свайго здзіўлення, адкрывае фосфар. Аднак Райт не намаляваў алхіміка XVII стагоддзя, а надаў больш рамантычны выгляд пакою, дадаўшы сярэднявечныя гатычныя аркі і высокія, завостраныя вокны, як быццам алхімік знаходзіцца ў царкве. Мастак таксама акультурыў працэс атрымання фосфару, які складаецца ва ўпарванні мачы. Апісанне вытворчасці фосфару 1730 года згадвала пра неабходнасць 50 ці 60 вёдраў гнілой мачы, у якой «завяліся чарвякі» [4].
Райт таксама выкарыстоўвае рэлігійныя алюзіі. Алхімік стаіць на каленах перад бліскучай пасудзінай, выцягнуўшы рукі ў жэсце, які выкарыстоўваў Эль Грэка ў карціне «Святы Францыск, які атрымлівае стыгмату» ці «Святы Еранім, што моліцца»[5]. Нікалсан параўноўвае гэту позу з позай апосталаў, якія атрымліваюць прычасце. Ён лічыць, што кампазіцыя карціны, магчыма, была запазычана з карціны пра алхіміка галандскага мастака Томаса Вейка, на якой таксама намаляваны аналагічныя своды, размешчаныя ў бязладзіцы прадметы і памагаты ў слупе святла. Гэта карціна XVI стагоддзя выстаўлялася ў Лондане пры жыцці Райта [6]. Аднак, па накідзе сябра Райта, Пітэра Бердэта (Peter Perez Burdett) відаць, што ён аказаў значны ўплыў на кампазіцыю карціны. Яго эскіз ад 4 лютага 1771 года ўтрымоўвае і зводы, і кампазіцыю карціны з фокусам на шкляной пасудзіне. Менавіта Бердэт вызначыў, дзе змесцаваць постаці на карціне, і пазнаёміў Райта з Мэцью Тэрнерам, каб Райт змог зразумець асноўны эксперымент, намаляваны на карціне [7].
З моманту першага паказу ў 1771 годзе карціна выклікала шмат супярэчлівых інтэрпрэтацый. Яе таямніца, відавочна, трывожыла гледачоў XVIII стагоддзя, і хоць Райт быў міжнародна прызнаным мастаком, карціна не была прададзена. Райт узяў яе ў сваё італьянскае вандраванне ў 1773—1775 гадах, прывёз зваротна ў Англію, дзе яна была перапісана ў 1795 годзе і была прададзена толькі праз чатыры гады пасля яго смерці на аўкцыёне «Крысціс» сярод іншых рэчаў мастака [2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.