Альфа-распад — від радыеактыўнага распаду ядра, у выніку якога адбываецца выпусканне двойчы магічнага ядра гелію4He — альфа-часціцы[1]. Пры гэтым масавы лік ядра памяншаецца на 4, а атамны нумар — на 2. Альфа-распад назіраецца толькі ў цяжкіх ядраў (атамны нумар павінны быць больш 82, масавы лік павінны быць больш за 200). Альфа-часціца адчувае тунэльны пераход праз кулонаўскі бар’ер у ядры, таму альфа-распад з’яўляецца істотна квантавым працэсам. Паколькі імавернасць тунэльнага эфекту залежыць ад вышыні бар’ера экспанентна, перыяд паўраспаду альфа-актыўных ядраў экспанентна расце з памяншэннем энергіі альфа-часціцы (гэты факт складае змест закона Гейгера-Нэтала). Пры энергіі альфа-часціцы менш 2 МэВ час жыцця альфа-актыўных ядраў істотна перавышае час існавання Сусвету. Таму, хоць большасць прыродных ізатопаў цяжэй цэрыя у прынцыпе здольныя распадацца па гэтым канале, толькі для нямногіх з іх такі распад сапраўды зафіксаваны.
Хуткасць вылету альфа-часціцы складае ад 9400 км/с (ізатоп неадыму144Nd) да 23700 км/с (у ізатопа палонія212mPo). У агульным выглядзе формула альфа-распаду выглядае наступным чынам:
Прыклад альфа-распаду для ізатопа 238U:
Альфа-распад можа разглядацца як лімітавы выпадак кластарнага распаду.
Упершыню альфа-распад быў ідэнтыфікаваны брытанскім фізікам Эрнэстам Рэзерфордам у 1899[2]. Адначасова ў Парыжы французскі фізік Пол Вілард праводзіў аналагічныя эксперыменты, але не паспеў падзяліць выпраменьванні раней Рэзерфорда. Першую колькасную тэорыю альфа-распаду распрацаваў савецкі і амерыканскі фізік Георгій Гамаў.