Альфонс Дэкандоль
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэкандоль.
Альфонс Луі П'ер Пірамю Дэкандоль (фр.: Alphonse Louis Pierre Pyramus de Candolle, 27 кастрычніка 1806 — 4 красавіка 1893) — швейцарскі батанік і біягеограф.
Хуткія факты Альфонс Луі П'ер Пірамю Дэкандоль, Дата нараджэння ...
Закрыць
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «A.DC.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Закрыць
Сын і прадаўжальнік справы Агюстэна Пірама Дэкандоля.
Стваральнік адной з першых навуковых канцэпцый аб паходжанні культурных раслін (1883).
Стваральнік першага кодэкса батанічнай наменклатуры (прынятага Міжнародным батанічным кангрэсам у 1867 годзе), які з'яўляецца правобразам цяперашняга ICBN.
Адрозненні ў геаграфічным распаўсюджванні раслін тлумачыў не толькі экалагічнымі фактарамі, але і гістарычнымі прычынамі — абрысамі мацерыкоў у ранейшыя геалагічныя эпохі, кліматычнымі ўмовамі таго часу і працягласцю існавання саміх відаў раслін.
У 1889 годзе ўзнагароджаны медалём Лінея.