![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/DreyschockLitho.jpg/640px-DreyschockLitho.jpg&w=640&q=50)
Аляксандр Драйшак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Драйшак (ням.: Alexander Dreyschock; 15 кастрычніка 1818, Жакі (чэшск.: Žáky, ням.: Zak) каля Часлава — 1 красавіка 1869, Венецыя) — чэшскі піяніст і кампазітар. Старэйшы брат скрыпача Раймунда Драйшака.
Аляксандр Драйшак | |
---|---|
ням.: Alexander Dreyschock | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1818(1818-10-15)[1][2] ці 16 кастрычніка 1818(1818-10-16)[3][4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1869(1869-04-01)[1][3][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Вацлаў Ян Томашак |
Прафесіі | піяніст, кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Ella Adayevskaya[d] і Zuleima Hahr[d] |
![]() |
З 1834 г. вучыўся ў Празе ў Вацлава Томашка. У 1838 г. распачаў першы гастрольны тур па Германіі. У 1840—1842 гг. жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, затым трыўмфальна праехаў па ўсёй Еўропе, асабліва ўразіўшы ў 1843 г. Парыж выкананнем знакамітага Рэвалюцыйнага эцюда Шапена, паколькі гэта п'еса давала магчымасць прадэманстраваць асабліва віртуозную тэхніку левай рукі. Драйшаку прысвяціў захопленае чатырохрадкоўе Ганс Хрысціян Андэрсан, які чуў яго меркавана ў Капенгагене ў 1856 годзе.
У 1862 г. па запрашэнні Антона Рубінштэйна Драйшак ізноў прыехаў у Пецярбург і стаў прафесарам Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, у 1865 г. дадаўшы да гэтай пасады пасаду прыдворнага піяніста. Сярод вучняў Драйшака, у прыватнасці, быў Аркадзь Абаза. Аднак паўночны клімат катастрафічна адбіўся на яго здароўе, ён захварэў на сухоты і ў 1868 г. пераехаў на лячэнне ў Італію, дзе неўзабаве памёр.
Кампазітарская спадчына Драйшака ўключае значную колькасць твораў для фартэпіяна сола і з аркестрам.