Аляксандр Слушка
(пам. 1647) ваявода троцкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Слушка (каля 1580 — ліпень 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Аляксандр Слушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Пац | ||||||
Пераемнік | Мікалай Абрамовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Крыштаф Сапега | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт Кароль Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бальтазар Стравінскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Сапега | ||||||
Нараджэнне | каля 1580 | ||||||
Смерць | ліпень 1647 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Слушкі | ||||||
Бацька | Мікалай Слушка | ||||||
Маці | Гальшка Кунцэвіч | ||||||
Жонка | Соф'я Канстанцыя Зяновіч | ||||||
Дзеці | |||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
12 лістапада 1618 прызначаны кашталянам менскім «па Пятру Тышкевічу», 11 сакавіка 1628 жамойцкім кашталянам «па смерці Адама Тальваша», 2 сакавіка 1633 менскім ваяводам «па смерці Балтазара Стравінскага», у 1638 годзе новагародскім ваяводам, з ліпеня 1642 года троцкім ваяводам «па смерці Паца».
Таксама быў каралеўскім дваранінам, староста рэчыцкі, прапойскі, гомельскі з 1635 года. Маршалак у літоўскім Трыбунала 1631. Быў камісарам па аплаце войска, дэпутатам на літоўскі фіскальны трыбунал у 1633.
Быў выхаваны кальвіністам, але потым разам з жонкай перайшоў у каталіцтва. З'яўляўся значным фундатарам Касцёла. 23 красавіка 1623 паміж Аляксандрам і Соф’яй Слушкамі, і правінцыялам Рускай правінцыі дамініканцаў айцом Марыянам Крэпіцэнсам і айцамі Сымфарыянам і Шчырыцам адбылася дамова аб фундацыі стаўбцоўскага кляштара дамініканцаў, сам фундуш на кляштар быў дадзены 20 лістапада 1626. Над Нёманам спачатку быў збудаваны драўляны касцёл і кляштар, а потым мураваны касцёл і абноўлены касцёльныя рэчы. Быў таксама фундатарам дамініканскага кляштара ў Рэчыцы і жаночага бернардзінскага ў Менску. Пабудаваў два касцёлы ў Валожыне і адзін у вёсцы Кавалеўшчыне (Падляшскае ваяводства), дзе быў пахаваны пасля смерці.