![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Oliwa_kathedraal.jpg/640px-Oliwa_kathedraal.jpg&w=640&q=50)
Аліўскі кафедральны сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аліўскі кафедральны сабор або Базіліка Святой Троіцы, Дзевы Марыі і Святога Бернарда — разам з палацам абатаў з'яўляўся часткай абацтва цыстэрцыянаў, знаходзіцца ў гданьскім раёне Аліва. Галоўны храм Гданьскай архідыяцэзіі.
Хуткія факты Аліўскі кафедральны сабор, Краіна ...
Каталіцкі сабор | |
Аліўскі кафедральны сабор | |
---|---|
![]() Сабор у імя Святой Троіцы, Дзевы Марыі і Св. Бернарда | |
54°24′40″ пн. ш. 18°33′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | Аліва, Гданьск |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гданьская архідыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | Цыстэрцыянцы |
Тып будынка | Базіліка |
Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
Дата заснавання | 2 ліпеня 1186 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | archikatedraoliwa.pl |
![]() |
Закрыць
Трохнефная базіліка з шматгранным прэсвітэрыем і трансептам выканана ў гатычным стылі з элементамі барочных упрыгожванняў. Гістарычна служыла галоўным храмам Памераніі, магільным склепам мясцовых князёў і герцагаў.
Фасад фланкіруюць дзве вежы вышынёй 46 м з макаўкамі ў стылі барока. У цэнтры фасада партал 1688 года.
На скрыжаванні сярэдняга нефа з трансепта знаходзіцца вежка-званніца.
Храм мае даўжыню 107 м, шырыню 19 м і вышыню 17,7 м з'яўляецца самым доўгім цыстэрцыянскім касцёлам у свеце.